Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва па справе Япрынцавых скончана


Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота

Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота

Папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе ў дачыненьні да Ўладзімера і Казьбека Япрынцавых завершана.

Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзьмітрый Пабяржын.

Ён дадаў, што абвінавачаныя і іх адвакаты знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Паводле Пабяржына, Япрынцавым прадʼяўленае абвінавачваньне па арт. 209 (махлярства) Крымальнальнага кодэксу Беларусі, перадае БелТА.

Цяпер абодва абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ.

Інфармацыя пра затрыманьне Япрынцавых зьявілася летась у жніўні, але пацьвердзілася толькі ў сьнежні. На момант арышту Япрынцаў-старэйшы быў кіраўніком фэдэрацый самба і дзюдо, паведамляе БелаПАН.

Сёлета ў сакавіку кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык паведаміў, што з заявай аб супрацьпраўнай дзейнасьці Ўладзімера Япрынцава ў ведамства летась зьвярнуўся кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юры Чыж і два яго расейскія партнэры.

Падчас расьсьледавання выяўлена ўхіленьне ад выплаты падаткаў у «Трайпл», да якога мае дачыненне сам Чыж, які таксама цяпер утрымліваецца пад вартай у СІЗА КДБ. Чыжа абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Казьбек Япрынцаў, сын «правай рукі» алігарха Юрыя Чыжа Ўладзімера Япрынцава, заключаў мільённыя кантракты з рознымі фірмамі на пастаўку біядызэлю. Кампаніі пералічвалі яму грошы, але паліва не атрымлівалі.

Паводле КДБ, справа бацькі і сына Япрынцавых і справа Чыжа — розныя справы.

XS
SM
MD
LG