Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі звольнілі судзьдзю, якая прыняла пазоў аб зьняцьці Пуціна з пасады як «ворага народу»


Саратаўская кваліфікацыйная калегія судзьдзяў ўхваліла яе заяву аб адстаўцы.

Судзьдзя арбітражнага суду Саратаўскай вобласьці Тацяна Лескін, якая прыняла да разгляду пазоў аб адхіленьні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з пасады, пазбаўленая паўнамоцтваў рашэньнем кваліфікацыйнай калегіі судзьдзяў рэгіёну пасьля разгляду яе заявы аб адстаўцы.

«... Заява судзьдзі Арбітражнага суду Саратаўскай вобласьці Лескін Т.А. аб спыненьні яе паўнамоцтваў у адпаведнасьці з пп. 1 п. 1 арт. 14 Закону РФ» Аб статусе судзьдзяў у РФ «15 красавіка 2016 году задаволеная», — гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках пасяджэньня кваліфікацыйнай калегіі судзьдзяў.

У пачатку красавіка судзьдзя Лескін прыняла заяву жыхара гораду Балакава Мікалая Суворава, які патрабаваў адхіліць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ад пасады «як ворага народу, сябра алігархаў і чыноўнікаў, за разрабаваньне Расеі і зьбядненьне расейскага народу, за разбагаценьне чыноўнікаў, банкіраў, мільярдэраў-рабаўнікоў ».

Папярэдняе пасяджэньне па пазове суд прызначыў на 28 красавіка.

У рашэньні суду гаварылася, што «зацікаўленая асоба», гэта значыць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, павінна «ў абавязковым парадку накіраваць у суд i асобе, якая ўдзельнiчае ў справе, водгук на заяву». Водгук зацікаўленая асоба або яго прадстаўнік павінны былі падаць у суд не пазьней, чым 25 красавіка.

Пазьней судзьдзя Лескін вынесла пастанову аб адмове ў разглядзе гэтага пазову, а дакумэнт зьнік з базы дадзеных «Электроннае правасудзьдзе».

Як паведамляла інфармацыйнае агенцтва «Вольныя навіны», пэнсіянэр з Балакава Мікалай Сувораў ўжо дзесяць гадоў піша лісты са скаргамі ў органы ўлады. У інтэрвію выданьню ён сказаў, што пасьля падачы пазову да Пуціна да яго дадому прыяжджалі супрацоўнікі паліцыі і лекары. У паліцыі інфармацыю пра візыт да пэнсіянэра не пацьвердзілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG