Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піражкі з такам


Уладзімір Макоўскі. Яны зноў сварацца
Уладзімір Макоўскі. Яны зноў сварацца

Вяртаюся з Кіева. У купэ суседка таропка частуе вэнджаным салам, піражкамі: «...Скажете, чем начинены».

Падкрэсьлена-рускае маўленьне. На маю гаворку — няўцямны пагляд і прыкметнае скурчваньне ў плячах.

Распытваю, скуль куды кіруе. З Луганску. У Плешчаніцы. Туды дачка зь сям’ёй ад вайны ўцяклі.

— Семейное общежитие — две комнаты, работа, учеба в университете. И язык — наш!

Прыкідваюся дурніцай: «Хто там з кім ваюе?»

— Они хотят, чтоб украинский язык был. А мы — русские! Наши мужчины в ополчение пошли. Теперь советские названия улиц уничтожают...

— Людзі гінуць. І скуль зброя?..

— Россия за нас горой стоит.

Няёмкасьць...

— Пирожок — с салом и мукой. Бабушка называла — «пирожки с таком»...

Антаніна Хатэнка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG