Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне знайшлі некалькі выкрадзеных з галяндзкага музэю карцін


Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Павал Клімкін. Падчас яго сёньняшняга брыфінгу былі прадстаўленыя некалькі палотнаў, якія, па словах міністра, знаходзіліся ў руках крыміналітэту.

Карціны былі скрадзеныя ў Нідэрляндах у музэі «Вэстфрыз» (горад Хорн) у студзені 2005 года, агульны кошт выкрадзеных твораў мастацтва – каля $ 10 млн.

Кіраўнік СБ Украіны Васіль Грыцак удакладніў, што ўсяго былі знойдзеныя чатыры карціны. «Адну з карцінаў мы атрымалі ў выніку апэратыўных дзеяньняў усяго за некалькі дзён да рэфэрэндуму ў Нідэрляндах, прыводзіць яго словы Інтэрфакс-Украіна. — Уяўляеце, які ў нас быў козыр, які кіраўніцтва магло разыграць? Але калі мы далажылі пра гэта прэзыдэнту (Парашэнку), было прынятае правільнае рашэньне, — каб дайсьці да канца і здабыць усе карціны. Сёньня пасьля абеду мы атрымалі яшчэ дзьве карціны», - адзначыў кіраўнік СБУ.

Ён удакладніў, што да праваахоўнікаў патрапілі карціны «Сьвецкая жанчына» (1621г.) і «Вяртаньне Іефая» (1625г), — абедзьве мастака Якава Вабена. В.Грыцак адзначыў, што экспэрты ўжо пацьвердзілі аўтэнтычнасьць адной са знойдзеных карцін. Ён дадаў, што частка выкрадзеных у галяндзкім музэі карцін знаходзяцца на не падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса, а частка, магчыма, у Расеі.

Раней музэйшчыкі выказвалі падазрэньне, што карціны маглі быць выкрадзеныя на заказ і, паводле некаторых зьвестак, рабіліся спробы іх беспасьпяхова прадаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG