Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць салдата ў Старых Дарогах сьледзтва зьвязвае зь яго асабістымі праблемамі


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці праводзіць праверку па факце сьмерці 10 красавіка ваеннаслужачага тэрміновай службы Ўзброеных сіл Беларусі ў Старых Дарогах, паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю камітэту Сяргея Кабаковіча.

Паводле яго слоў, адна з вэрсій здарэньня — суіцыд з-за праблем асабістага характару. Праведзены агляд месца здарэньня, апытаныя службовыя асобы і вайскоўцы часьці, вывучаюцца акалічнасьці праходжаньня службы і ўзаемаадносінаў у сям’і. Дасьледуюцца канфіскаваныя зь месца здарэньня прадметы, асабістыя рэчы, сярод якіх мабільны тэлефон і перадсьмяротная запіска. Прызначаны экспэртызы, у тым ліку судова-мэдыцынская і почырказнаўчая.

Малады чалавек 1992 года нараджэньня быў прызваны на службу з Маладзечна.

Прадстаўнік Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў лічыць, што «матывы суіцыдальных паводзін гэтага ваеннаслужачага не зьвязаны з праходжаньнем ваеннай службы» і таму па этычных прычынах Міністэрства абароны гэты факт не камэнтуе.

XS
SM
MD
LG