Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ пагоршыў прагноз адносна беларускай эканомікі


У 2016 годзе ВУП Беларусі зьнізіцца на 2,7%, гаворыцца ў красавіцкім прагнозе ўсясьветнай эканомікі МВФ.

У кастрычніку мінулага году МВФ прагназаваў зьніжэньне ВУП Беларусі ў бягучым годзе на 2,2%.

У 2017 годзе прагназуецца рост эканомікі Беларусі на 0,4%.

Пагоршыўся таксама прагноз тэмпаў росту спажывецкіх цэн у Беларусі. Паводле новай ацэнкі фонду, інфляцыя ў Беларусі ў 2016 годзе складзе 14,5%, а раней МВФ прагназаваў рост спажывецкіх цэн у Беларусі на 12,3%.

Улады Беларусі спадзяюцца, што прырост ВУП Беларусі сёлета складзе 0,3%, а інфляцыя не перавысіць 12%.

XS
SM
MD
LG