Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астравец на АЭС прыяжджае кіраўнік МАГАТЭ


Будоўля беларускай АЭС у Астраўцы

Будоўля беларускай АЭС у Астраўцы

18–20 красавіка адбудзецца працоўны візыт у Беларусь Генэральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы Юкія Амана.

Кіраўнік МАГАТЭ наведае пляцоўку, на якой будуецца Беларуская АЭС. Інфармацыю пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык:

«Спадар Амана сустрэнецца зь міністрам замежных спраў нашай краіны Ўладзімерам Макеем, а таксама прадстаўнікамі шэрагу органаў дзяржаўнага кіраваньня. Генэральны дырэктар МАГАТЭ возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця восьмай міжнароднай выставы і канфэрэнцыі «Атамэкспа-Беларусь 2016».

Рэспубліка Беларусь — адна зь дзяржаў-заснавальніц МАГАТЭ і ўдзельніца ўсіх міжнародных канвэнцыяў, заключаных пад эгідай гэтай арганізацыі.

Для Генэральнага дырэктара МАГАТЭ гэта будзе ўжо другое наведваньне Астравецкай будаўнічай пляцоўкі. Ён ужо быў там у 2012 годзе.

У 2014 і 2016 гадах Міністэрства замежных спраў Беларусі накіроўвала на адрас МАГАТЭ запрашэньні даслаць у Беларусь ацэначныя місіі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў, што экспэрты МАГАТЭ могуць наведаць Беларусь сёлета альбо на пачатку 2017 году.

XS
SM
MD
LG