Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учора вечарам пайшоў спорны дождж. Пагрымела. Першы вясеньні гром, які я пачуў сёлета.

Сёньня раніцай я выйшаў пагуляць з сабакам у сваім паліто, у якім звычайна хаджу ўзімку. І зразумеў, што на дварэ ўжо зацёпла на паліто. Несумненна, другі выразны знак, што ўжо вясна.

Сказаў пра гэтыя знакі жонцы.

Яна пахістала галавой і паказала на наш садочак:

— А мне ўжо тры тыдні, як вясна паказвае свае знакі.

У нашым садочку цьвітуць цюльпаны, жанкілі, нарцысы, мышыныя гіяцынты, фіялкі, сон, стакроткі... Жонка пасадзіла і паакучвала іх тры тыдні таму.

Яна сказала мне назвы кветак — спачатку па-нашаму, потым па-чэску, а ўрэшце па-лацінску...

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG