Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крумкачы, разам зможам перамагчы!» — сьпяваецца ў першым афіцыйным гімне клюбу «Крумкачы». Песьню напісаў і выканаў гомельскі гурт Re1ikt.

«Мы вельмі радыя, што менавіта Re1ikt запісалі для „Крумкачоў“ гімн, — перадае словы Дзяніса Шунто, старшыні праўленьня клюбу, афіцыйны сайт каманды. — Re1ikt карэлюе з намі па духу і стылістыцы. Гэта сапраўдны беларускі гурт, які стварае музыку, цікавую далёка за межамі Беларусі».

Беларускамоўны гімн пад назвай «Разам!» будзе прадстаўлены 23 красавіка на хатнім матчы ў Менску, перад гульнёй са «Славіяй».

«У гэтым гімне ёсьць вельмі важныя для ўсіх футбольных заўзятараў словы: «ты такі не адзін», «разам зможам перамагчы». Гэтым ён нагадвае знакаміты лівэрпульскі гімн You’ll Never Walk Alone. — сказаў Свабодзе Аляксей Важнік, спэцыяліст па працы з заўзятарамі «Крумкачоў».

Па словах Важніка, у хуткім часе гэтую песьню, хутчэй за ўсё, можна будзе пачуць ужывую і на стадыёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG