Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Крыму прыпыніла працу мэджлісу крымскіх татараў


Натальля Паклонская

Натальля Паклонская

Пракурор анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская вынесла рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці Мэджлісу крымскіх татараў. Копія дакумэнту ўручана прадстаўнікам грамадзкага аб’яднаньня.

Пра гэта інфармуе агенцтва ТАСС.

Поколонская паведаміла ТАСС, што яна прыняла рашэньне «ў мэтах недапушчэньня парушэньня фэдэральнага заканадаўства».

У сваім рашэньні Паклонскага спасылаецца на артыкулы фэдэральнага закону"Аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці". Рашэньне пракуратуры Крыму накіраванае ў міністэрства юстыцыі Расеі.

Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў дачыненьні да актывістаў мэджлісу крымска-татарскага народу, якія не прынялі адрыву Крыму ад Украіны, пачаліся рэпрэсіі, а яго лідэрам Рафату Чубараву і Мустафу Джамілеву быў забаронены ўезд у Крым.

XS
SM
MD
LG