Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абірае новага Генэральнага сакратара


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пачала слуханьні ў справе абраньня новага генэральнага сакратара арганізацыі.

Слуханьні, якія пачаліся 12 красавіка, упершыню даюць магчымасьць прадстаўнікам Генасамблеі і Рады бясьпекі ААН паставіць пытаньне кандыдату.

Першым з васьмі кандыдатаў, які выступіў на слуханьнях, быў міністар замежных спраў Чарнагорыі Ігар Луксіч. Пасьля яго выступалі генэральны дырэктар ЮНЭСКА Ірына Бокава і былы Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Антоніу Ґутэрыш.

Па традыцыі, генэральным сакратаром ААН па чарзе становяцца прадстаўнікі розных рэгіёнаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі і Эўропы.

Краіны Ўсходняй Эўропы, уключна з Расеяй, заяўляюць, што іх прадстаўнікі ніколі не былі на пасадзе генэральнага сакратара, і цяпер — іх чарга.

Чатыры жанчыны і чатыры мужчыны змагаюцца за вышэйшую пасаду ў ААН, у тым ліку шасьцёра з Усходняй Эўропы. Сярод кандыдатаў — былы міністар замежных справаў Македоніі Срджан Керым, былы міністар замежных справаў Харватыі Весна Пусіч, былы прэзыдэнт Славеніі Даніла Цюрк і былы міністар замежных справаў Малдовы Натальля Герман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG