Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр былы рэдактар «Знамени юности» Міхаіл Кацюшэнка


Журналісту і пісьменьніку Кацюшэнку было 69 год.

У сераду, 13 красавіка ў Менску пасьля цяжкой хваробы ва ўзросьце 69 год памёр Міхал Кацюшэнка, беларускі журналіст і пісьменьнік, былы галоўны рэдактар газэты «Знамя юности», паведамляе сайт Naviny.by.

Выпускнік журфаку БДУ, Кацюшэнка працаваў у газэце «Чырвоная зьмена», у ЦК беларускага камсамолу, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца» і галоўным рэдактарам беларуска-нямецкага часопіса «Евростиль». Быў галоўным рэдактарам газэты «Знамя юности». Аўтар дзевяці кніг, якія выйшлі ў Беларусі, Маскве і Варшаве, сябра Саюзу пісьменьнікаў і Саюзу журналістаў Беларусі, кандыдат філялягічных навук.

Час і месца пахаваньня стануць вядомыя пазьней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG