Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляцеў у Турэччыну на саміт ісламскага супрацоўніцтва


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Турэччыну. Ці сустрэнецца ён з прэзыдэнтам Рэджэпам Эрдаганам — невядома.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, плянуецца, што 14 красавіка ў Стамбуле Лукашэнка возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам «Адзінства і салідарнасьць у імя справядлівасьці і міру». Чакаецца, што ён выступіць там з прамовай.

Праграмай працоўнага візыту, як паведамляюць, таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў зь лідэрамі замежных краін. Але з кім канкрэтна будзе сустракацца Лукашэнка, ягоная прэс-служба не ўдакладняе.

Візыт у Турэччыну будзе адбывацца ва ўмовах значнага пагаршэньня адносінаў паміж Анкарой і Масквой, пасьля таго як над турэцкай тэрыторыяй быў зьбіты расейскі вайсковы самалёт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG