Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Гузь: Мне вядома каля дзясятка зваротаў аб выдачы беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь


Ігар Гузь

Ігар Гузь

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Гузь паведаміў у інтэрвію Свабодзе аб тым, што беларуская дзяржава дамагаецца экстрадыцыі ў Беларусь некаторых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны.

Учора народны дэпутат Украіны Ігар Гузь правёў брыфінг у Вярхоўнай Радзе, падчас якога зьвярнуўся да кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы з патрабаваньнем не выдаваць дазвол на экстрадыцыю замежных грамадзянаў, якія ваявалі за Ўкраіну на Данбасе.

Свабода спыталася ў Ігара Гузя, наколькі рэальная пагроза экстрадыцыі беларускіх добраахвотнікаў.

— Ці былі ўжо канкрэтныя выпадкі, калі праваахоўныя органы Беларусі зьвярталіся да сваіх украінскіх калег з патрабаваньнем выдачы беларускіх добраахвотнікаў?

Тое, што ідуць вобшукі ў бацькоў тых хлопцаў у Беларусі, пацьвярджае, што Лукашэнка, на жаль, пачынае ў гэтым пляне такую палітыку.

— Так, такія выпадкі ёсьць. Мы ведаем, што па лініі і МЗС, і КДБ беларускі бок вымагае перадаць яму пэўных сваіх грамадзян з пэўнымі прозьвішчамі ў сувязі з тым, што кваліфікуе іх як наймітаў — то бок людзей, якія ваююць за грошы. Хаця ніводны беларускі добраахвотнік не ваюе за грошы.

То бок, пра такія факты я ведаю. Яны пакуль не публічныя, але тое, што ідуць вобшукі ў бацькоў тых хлопцаў у Беларусі, пацьвярджае, што Лукашэнка, на жаль, пачынае ў гэтым пляне такую палітыку.

— Колькі такіх выпадкаў вы ведаеце? Наколькі гэта масавая зьява?

— Я думаю, што гэта не датычыцца ўсіх, бо ня ўсіх ведаюць. Але, наколькі мне вядома, ёсьць ужо каля дзясятка такіх зваротаў. Наша ўлада пакуль не рэагуе на гэта, але ўсё можа быць. Менавіта таму мы ўчора правялі такі брыфінг, каб папярэдзіць нашу ўладу, каб яна не злоўжывала гэтым.

— Што яшчэ можа зрабіць украінская дзяржава, каб абараніць беларускіх добраахвотнікаў?

Дзяржава павінна зрабіць наступнае: накласьці мараторый на экстрадыцыю, спрасьціць магчымасьць атрыманьня віду на жыхарства, атрыманьня грамадзянства Ўкраіны і шэраг іншых момантаў.

— Перш за ўсё тут пытаньне ня ў тым, што можа зрабіць дзяржава. Пытаньне ў тым, што мы павінны паўплываць на дзяржаву. А дзяржава павінна зрабіць наступнае: накласьці мараторый на экстрадыцыю, спрасьціць магчымасьць атрыманьня віду на жыхарства, атрыманьня грамадзянства Ўкраіны (хто гэтага хоча) і шэраг іншых момантаў. На жаль, шмат беларускіх добраахвотнікаў ня маюць ніякіх юрыдычных падставаў атрымліваць нейкія рэсурсы, лекі, як хацелася б.

— На наступным тыдні ў Беларусі пачынаецца суд над Тарасам Аватаравым, якому прыпісваюць удзел у баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны ў складзе «Правага сэктару». Ці будзеце вы сачыць за гэтым працэсам?

— Я стаўлюся аднолькава да ўсіх, хто быў тут зь Беларусі, — і ў «Азове», і ў «Правым сэктары», і ў «Дняпры», і ў «Данбасе». Вядома, мы будзем сачыць за гэтым, вядома мы будзем тым ці іншым чынам дапамагаць. Будзем глядзець, як будзе разьвівацца сытуацыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG