Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі з краснаярскай калёніі на волю выйшаў акцёр-травесьці, які праславіўся пасьля арышту падчас здымак рэаліці-шоў.

Жыхар Краснаярску Максім Ашуркін наносіць яркі макіяж, нават калі ідзе за хлебам у суседнюю з домам краму. «Надакучыла ўжо хаваць, жыць у цені, у масцы, прыкідвацца быць кімсьці», — тлумачыць свой стыль жыцьця Ашуркін.

Бялізну з «Пуш-ап»-эфэктом, капронавыя калготкі, шпількі 40-га памеру — і Максім ператвараецца ў эксцэнтрычную дзіву Віку Панасонік.

Акцёр-травесьці праславіўся на ўсю Расею адразу пасьля арышту наўпрост падчас здымак мясцовага рэаліці-шоў. Гэта адбылося пасьля выхаду ў Расеі так званага «антыгейскага закону» [Закон, які дапаўняе Кодэкс адміністрацыйных правапарушэньняў артыкулам, што ўстанаўлівае адказнасьць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх», уступіў у сілу 30 чэрвеня 2013 г.]. Максіма-Віку абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў.

Малады чалавек апынуўся ў калёніі. Працаваць, у мэтах бясьпекі, забаранялася. Абедаць даводзілася асобна ад астатніх вязьняў. «Вядома, там было ня лакшэры. Але я чалавек зь дзіцячага дому, я — стыльны, я ўсё вытрымаў. Нам не давалі спатканьняў са сваякамі, таму што я — гей. А ў пакоях спатканьня нельга знаходзіцца гею», — успамінае Максім Ашуркін.

Праз год Максім-Віка зноў на волі. У турме акцёр-травесьці прыняў рашэньне абараняць правы прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці ў Расеі — праводзіць трэнінгі па талерантнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG