Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Панамы правяла ператрус у офісе фірмы Mossack Fonseca


Прадстаўнікі пракуратуры Панамы, адказныя за барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю, правялі 12 красавіка ператрусы ў офісе юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca па падазрэньні ў адмываньні грошай і фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці.

Памяшканьне было акружанае паліцыяй некалькі гадзінаў. У заяве Генэральнай пракуратуры Панамы гаворыцца, што мэтай ператрусу «быў збор дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да публікацыяў у прэсе, зь якіх вынікае, што фірма выкарыстоўвалася для незаконнай дзейнасьці».

Mossack Fonseca настойвае на поўнай законнасьці сваіх апэрацыяў, сьцьвярджаючы, што яна толькі адкрывае афшорныя кампаніі і рахункі для розных кліентаў. Юрыдычная фірма сьцьвярджае, што яна сама стала аб’ектам злачынных дзеяньняў, узлому яе кампутараў, у выніку чаго і былі выкрадзеныя мільёны дакумэнтаў, якія сталі здабыткам прэсы.

Міжнародны кансорцыюм журналістаў-сьледчых і некалькі газэт у розных краінах апублікавалі 3 красавіка дакумэнты фірмы Mossack Fomseca, зь якіх вынікае, што яе паслугамі для арганізацыі афшорных фірмаў скарысталіся людзі з урадавых колаў некалькіх краінаў, іх сваякі, прадпрымальнікі, прадстаўнікі спорту і культуры.

Панамскі ўрад заяўляе, што гатовы прыняць усе меры, каб гарантаваць празрыстасьць фінансавага сэктару краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG