Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка: ва Ўкраіне ўзгаднілі кандыдата на пасаду прэм’ера


Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Арсені Яцанюк, які ўзначальваў урад Украіны зь лютага 2014 году, падаў у адстаўку 10 красавіка.

Ва Ўкраіне ўзгаднілі кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра краіны і склад ураду. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» лідэр фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» Юры Луцэнка. Пры гэтым ніякіх імёнаў ён не назваў.

«Апоўначы прыкметы розуму наведалі і нашы пагоркі. Кандыдат у прэм’еры і склад ураду ўзгодненыя», — напісаў дэпутат.

Раней меркавалася, што ў аўторак дэпутаты Рады прагаласуюць за адстаўку Арсенія Яцанюка, пасьля гэтага павінна было адбыцца фармаваньне новага кабінэта міністраў і прызначэньне сьпікера ўкраінскага парлямэнту Ўладзімера Гройсмана на пасаду прэм’ера. Тым ня менш, галасаваньне было перанесенае.

Паводле дадзеных крыніц тэлеканала «Эспрессо.TV» Гройсман тройчы на працягу дня адмаўляўся ад пасады прэм’ера з-за рознагалосьсяў па кадравых пытаньнях. У фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» абмяркоўваліся кандыдатуры Луцэнкі і прадстаўніка прэзыдэнта ў Радзе Сьцяпана Кубіва на пасаду прэм’ера, распавяла крыніца.

Паводле слоў дэпутата Мустафы Наема, рашэньне зацягнулася з-за перамоваў адносна кандыдатур на пасаду кіраўнікоў трох міністэрстваў — энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці, эканомікі і аховы здароўя.

Арсені Яцанюк, які ўзначальваў урад Украіны зь лютага 2014 году, падаў у адстаўку 10 красавіка. Сваё рашэньне ён патлумачыў палітычным крызісам ва Ўкраіне, які ўзьнік яшчэ 16 лютага. Тады Вярхоўная Рада прызнала працу кабінэта міністраў за мінулы год нездавальняючай, але, як сьцьвярджалася, «з-за змовы алігархаў і прэзыдэнта Парашэнкі» не змагла звольніць урад Яцанюка, які страціў давер украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG