Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 13 красавіка: фотавыстава «30 гадоў пасьля Чарнобылю», серадовішча з Хадановічам


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Беларуская партыя «Зялёныя» запрашае на адкрытую сустрэчу, дзе будзе абмяркоўвацца сёлетні фармат «Чарнобыльскага шляху». Менск, вул. Мэльнікайтэ, 2Б-1803, пачатак у 11:00.

У галерэі «Унівэрсытэт культуры» адкрыецца фотавыстава «30 гадоў пасьля Чарнобылю» (Менск, Кастрычніцкая пл.1, пачатак а 16-й).

У сталічнай кнігарні «Логвінаў» — Серадовішча з Андрэем Хадановічам. Вечар будзе прысьвечаны скандальнаму ўкраінскаму пісьменьніку, майстру эпатажу і ўжываньня ненарматыўнай лексыкі Лэсю Падарвьянскаму ( пр. Незалежнасьці, 37а, пачатак а 19-й).


У гісторыі:

1943 — прагучала паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катыньскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў. Агулам у час прасоўваньня Чырвонай Арміі углыб Польшчы ў верасьні 1939 году было захоплена ад чвэрці мільёна да паўмільёна польскіх грамадзянаў, сярод якіх былі як вайскоўцы польскай арміі, так і іншыя асобы, якіх кіраўніцтва Савецкага Саюзу палічыла «падазронымі» з-за іхняга імкненьня да аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

Паводле рашэньня савецкага Палітбюро ад 5 сакавіка 1940, з пачатку красавіка да сярэдзіны траўня 1940 органы НКУС расстралялі блізка 22 тысячы палонных польскіх афіцэраў. Паводле савецкай вэрсіі, якая была афіцыйна зьняпраўджаная толькі ў 1990 годзе, расстрэлы палякаў у Катынскім лесе праводзіліся ў 1941 годзе нямецкімі акупацыйнымі войскамі.

1963 — у Менску адкрытая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі і ўсталяваны арган.

1981 — Янку Брылю надалі званьне народнага пісьменьніка.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Італіяй.

2010 — часовы ўрад Кіргізіі пазбавіў Курманбека Бакіева недатыкальнасьці.

2011 — Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэракт у менскім мэтро раскрыты фактычна за суткі і затрыманыя яго падазраваныя выканаўцы, якія пачалі даваць паказаньні. У Менску, але не ва ўсёй Беларусі, была абвешчаная жалоба па ахвярах.

У памяці:

1743 — нарадзіўся Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША (1801-1809). Джэфэрсан быў аўтарам Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША (1776) і адным з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы.

1871 — нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзяяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны.

1906 — нарадзіўся Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду, нобэлеўскі ляўрэат.

Цытата

Іншадумства — гэта найвышэйшая форма патрыятызму.

Томас Джэфэрсан, прэзыдэнт ЗША.

XS
SM
MD
LG