Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Са школьнай гісторыі засталося: вайна Галяндыі супраць гішпанскай кароны за незалежнасьць, мянушка «гёзы» (набрыдзь), дадзеная гішпанцамі паўстанцам, і дзіўнае ператварэньне зьнявагі ў саманазву. Паўстанцы сталі называць сябе гёзамі з гонарам.

Канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, зьняважлівая мянушка «ўкропы», дадзеная сэпаратыстамі ўкраінцам. Раўняць людзей з расьлінай, да таго ж нікчэмнай (на мой гастранамічны густ) — мова нянавісьці. Але падхапілі, выява кропу зьявілася на шэўронах салдатаў украінскіх добрабатаў, украінская партыя, вельмі рашучая адносна сэпаратызму, узяла сабе назву УКРОП.

З улікам галяндзкага досьведу — цікавы архетып. А «бульбашы» — гэта зьнявага ці зьнявага, ператвораная ў гонар?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG