Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі разьбіўся расейскі ваенны верталёт


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Ударны верталёт Мі-28Н Паветрана-касьмічных войскаў Расеі пацярпеў катастрофу ў Сырыі, два сябры экіпажу загінулі. Аднак у Мінабароны РФ сьцьвярджаюць, што верталёт ня быў зьбіты.

«12 красавіка 2016 году ў 1:29 мск пры выкананьні палётаў у раёне горада Хомс (Сырыйская Арабская Рэспубліка) пацярпеў крушэньне верталёт Паветрана-касьмічных сілаў Расеі Мі-28Н. Два сябры экіпажу загінулі», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Расеі, перадае ТАСС.

«Паводле дакладу зь месца крушэньня, агнявога ўзьдзеяньня на верталёт не было», — дадалі ў прэс-службе. Аб прычынах крушэньня верталёта ў Мінабароны не паведамляюць.

XS
SM
MD
LG