Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гройсман працягвае перамовы па новым урадзе Ўкраіны


Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Гройсман

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Гройсман

Нядаўняе паведамленьне аб тым, што Гройсман адмовіўся ўзначаліць новы склад кабінэта міністраў, аказалася заўчасным.

Сьпікеру Вярхоўнай рады Ўладзімеру Гройсману, які прэтэндуе на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны, удалося ўзгадніць амаль усе пазыцыі па фармаваньні новага складу ўраду. Пра гэта напісаў у Твітэры яго прэс-сакратар Дзьмітры Сталярчук.

«Сёньняшні вынік перамоваў па фармаваньні кабінэта міністраў. Практычна ўсе пазыцыі ўзгодненыя. Гройсману ўдалося адстаяць рэфарматарскае ядро ў новым урадзе».

Раней у панядзелак дэпутат ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Мустафа Наем паведаміў «Украінскай праўдзе», што Гройсман адмовіўся ўзначаліць новы склад кабінэта міністраў з-за рознагалосьсяў па кадравых пытаньнях. Пасьля дэпутат гэтай жа партыі Максім Курачы заявіў, што Наем пасьпяшаўся з высновамі адносна плянаў Гройсмана. Паводле слоў дэпутата, у ходзе абмеркаваньня «было шмат эмоцыяў». У тым ліку выказвалася меркаваньне, што Гройсман ня зможа быць кіраўніком ураду, калі ў кабінэце міністраў ня будзе каманднай працы.

Арсені Яцанюк, які ўзначальваў урад зь лютага 2014 году, падаў у адстаўку 10 красавіка. Сваё рашэньне ён патлумачыў палітычным крызісам ва Ўкраіне, які ўзьнік яшчэ 16 лютага. Тады Вярхоўная Рада прызнала працу кабінэта міністраў за мінулы год нездавальняючай, але, як сьцьвярджалася, «з-за змовы алігархаў і прэзыдэнта Парашэнкі» не змагла звольніць урад Яцанюка, які страціў давер украінцаў.

XS
SM
MD
LG