Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раней зьявілася інфармацыя, што Расея паставіла Ірану першую партыю зэнітна-ракетных комплексаў С-300.

Расея пачала рэалізацыю кантракту на пастаўку зэнітных ракетных сістэмаў С-300 Ірану, паведаміў расейскі віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін ў эфіры радыё «Эхо Москвы», адказваючы на пытаньне, зададзенае па просьбе «Інтэрфакса».

«Так, зьдзелка рэалізуецца ў поўным аб’ёме», — сказаў Рагозін, адказваючы на пытаньне, ці будзе рэалізаваны кантракт Ірану да канца году. «Я цяпер не магу — ня маю права называць, што канкрэтна пастаўлена, але пастаўка ажыцьцяўляецца», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Раней са спасылкай на МЗС Ірану зьявілася інфармацыя, што Расея паставіла краіне першую партыю зэнітна-ракетных комплексаў С-300. Гэта заява была зробленая прэс-сакратаром МЗС Ірану Хасэйн Ансары Джабэрам 11 красавіка.

XS
SM
MD
LG