Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная гвардыя Расеі, якой кіруе былы ахоўнік Пуціна, скарочана будзе называцца «Расгвардыя»


Камандуючы Нацгвардыяй Віктар Золатаў.

Камандуючы Нацгвардыяй Віктар Золатаў.

Нацыянальная гвардыя Расеі, якой кіруе былы ахоўнік Пуціна, скарочана будзе называцца «Расгвардыя»

Нацгвардыя падпарадкоўваецца Пуціну, а яе байцы маюць права ўжываць сілу і зброю без папярэджаньня.

Нацыянальная гвардыя Расіі будзе скарочана называцца Росгвардией. Пра гэта гаворыцца ў праекце ўказа прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна аб стварэньні новага сілавога ведамства. У дакумэнце адзначаецца, што Нацгвардыя зоймецца аховай грамадзкага парадку, барацьбой з тэрарызмам, экстрэмізмам і арганізаванай злачыннасьцю, а таксама будзе дапамагаць ФСБ ў ахове мяжы.

Пра стварэньне Расгвардыі Пуцін абвясьціў 5 красавіка. Начальнікам новага сілавога ведамства ён прызначыў свайго былога целаахоўніка, экс-намесьніка міністра ўнутраных спраў Віктара Золатава.

Згодна з законапраектам аб Нацгвардыі, яе байцы атрымаюць права ўжываць сілу і зброю без папярэджаньня пры непасрэднай пагрозе грамадзянам або самім гвардзейцам.

XS
SM
MD
LG