Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя асобы трох сьмяротнікаў, што атакавалі паліцыю ў Стаўрапольскім краі


Пасёлак Наваселіцкае
Пасёлак Наваселіцкае

У Наваселіцкім раёне, дзе гэта здарылася, уведзены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі.

Сьледзтва высьветліла асобы трох мужчын, якія напалі на аддзел паліцыі на Стаўрапольлі. Па дадзеных Сьледчага камітэту, гэта жыхары пасёлку Кітаеўскае Наваселіцкага раёну — Заур Акаеў (1983 г.н.), Рамазан Хайбулаеў (1991 г.н.) і Ісай Абдулаціпаў (1996 г.н.). Усе трое раней былі судзімыя, у тым ліку за забойства.

Паводле апошніх зьвестак, сёньня раніцай тры чалавекі, узброеныя гранатамі, атакавалі аддзяленьне паліцыі ў райцэнтры Наваселіцкае. Двое былі забітыя, трэці падарваў сябе. Сярод паліцыянтаў і насельніцтва ахвяраў і пацярпелых няма. Будынак паліцыі і некалькі аўтамабіляў былі пашкоджаныя. Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу, у раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі. Заняткі ў школах і дзіцячых садках адмененыя на два дні ў мэтах бясьпекі. Меры бясьпекі таксама ўзмоцненыя ў аэрапортах Мінэральных Вод і Стаўрапаля.

Расейскія сілавікі праводзяць спэцапэрацыю ў доме аднаго з тэрарыстаў-сьмяротнікаў Заўра Акаева, у тым ліку з прыцягненьнем сапёраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG