Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адрозьніваюцца «альтэрнатыўныя» і «афіцыйныя» казакі ў Беларусі і ці зьяўляюцца яны часткай «рускага сьвету»?

У Беларусі казацкіх традыцый ніколі не было, але казакі ў краіне ёсьць — афіцыйныя і «альтэрнатыўныя». І тыя, і другія лічаць сваім родапачынальнікам шляхціца Канстанціна Паклонскага. У XVII-м стагодзьдзі ён стварыў казацкі полк на магілёўскіх землях, які быў падначалены маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу, але неўзабаве перайшоў на бок Рэчы Паспалітай.

«Афіцыйныя» казакі зарэгістраваныя ў Міністэрстве юстыцыі, носяць форму ўстаноўленага ўзору і не прызнаюць астатніх. «Альтэрнатыўныя» лічаць сябе казакамі «па закліку сэрца і праву праваслаўя». У іх часьцяком няма чыноў, а форму яны прыдумалі сабе самі.

Пётр Шапко прадстаўляе неафіцыйных казакоў. У шэрагу беларускіх выданьняў яго падапечных называюць «зялёнымі чалавечкамі» і прыхільнікамі «рускага сьвету» у яго найбольш радыкальнай вэрсіі. Згодна зь ёй, беларусы і ўкраінцы — гэта расейцы, і жыць павінны ў адной імпэрыі. Верагодна маючы на ўвазе казакоў Шапко, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «па лясах бегаюць нейкія чарнасоценцы».

Вярхоўны атаман афіцыйнага аб’яднаньня «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч — таксама прыхільнік «рускага сьвету». Але Расею пры гэтым ён бачыць толькі саюзьнікам незалежнай Беларусі. Партыя Ўлаховіча падтрымлівае прэзыдэнта Лукашэнку і дзейную ўладу, а восеньню плянуе ісьці на выбары ў парлямэнт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG