Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Смаленск» — самая чаканая прэм’ера гэтага году ў Польшчы Аўтары мастацкага фільму мяркуюць, што катастрофа прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 М была ініцыяваная Крамлём.

Пра гэта заявіў і міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч:

«Мы былі першай ахвярай тэрарызму ў трыццатыя гады, а пасьля Смаленску мы можам сказаць, што мы сталі першай вялікай ахвярай вялікага тэрарызму ў канфлікце, які на нашых вачах разгортваецца».

Антоні Мацарэвіч прызначыў новы камітэт экспэртаў,. Яны маюць яшчэ раз правераць высновы папярэдняй камісіі, якая паказала толькі на памылкі з боку членаў экіпажу і наземнага абслугоўваньня аэрадрома «Смаленск-Паўночны».

10 красавіка 2010 году ў выніку крушэньня самалёта пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і яго жонка. Афіцыйная дэлегацыя ляцела ў Расею, каб прыняць удзел у цырымоніі 70-гадовай гадавіны расстрэлу польскіх вайскоўцаў у Катыні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG