Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павялічыў пэнсійны ўзрост: мужчынам — да 63, жанчынам — да 58 гадоў


Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ № 137 «Аб удасканаленьні пэнсійнага забесьпячэньня».

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што ўказам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 году паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў пэнсійнага ўзросту да дасягненьня мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі — 58 гадоў.

Павялічваецца таксама на 3 гады за 6 гадоў узрост, які дае права на льготныя працоўныя пэнсіі і пэнсіі за выслугу гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG