Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не люблю я сеткі, у перакладзе — сьмецьце», — кажа амаль радком Багушэвіча мой сябар-журналіст. Асабліва ён ня любіць твітэр: за куртатасьць і халяўнасьць, за кастрацыю думкі і абразаньне ідэі, за падмену глыбіні хуткасьцю і цэлага часткай, за падступную даступнасьць, падман, гамон і капец. Капец, канечне, культуры.

А я думаю — пра што ён?

Запаветы Майсея і Нагорная казань Хрыста — клясыка твітэра. Мудрасьць вякоў — найлепшыя афарызмы, максымы, сэнтэнцыі — усе ў фармаце твітэра. Veni, vidi, vici Цэзара не саступаюць у геніяльнасьці «Вайне і міру» Талстога. Народная творчасьць — прымаўкі, прыказкі, ідыёмы — твітэрная ў сваёй прыродзе...

Перафразуючы Багушэвіча — «Не люблю я твітэр, у перакладзе — зьмены...»

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG