Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць год таму 11 красавіка ў менскім мэтро быў зьдзейсьнены тэракт. Свабода прыгадвае трагічныя кадры тых дзён.

У выніку выбуху 11 красавіка 201 году на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» загінулі 15 чалавек, яшчэ дзьве сотні пацярпелі.

Бомба выбухнула а 17:55, меркавана, пад лаўкай на станцыі, калі на ёй спыніўся цягнік, між другім і трэцім вагонамі. Гэта быў другі тэракт у Менску за гісторыю незалежнай Беларусі.

Улады на наступны ж дзень пасьля тэракту абвясьцілі аб выяўленьні выканаўцаў, празь дзень — аб раскрыцьці злачынства. Праз год двух абвінавачаных у выкананьні тэракту ў мэтро, а таксама ў выбухах у Віцебску, Дзьмітрыя Канавалава і Ўлада Кавалёва, расстралялі.

Маці і сястра Кавалёва падавалі скаргі на парушэньні падчас правядзеньня сьледзтва і суду, у тым ліку ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG