Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы і Расеі ўспаміналі ахвяраў Катыні і авіякатастрофы пад Смаленскам


Па ўсёй Польшчы прайшлі ў нядзелю мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам, якая забрала жыцьці 96 пасажыраў польскага прэзыдэнцкага самалёта ў тым ліку прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі.

Польскія СМІ задоўга да гадавіны пачалі вяртацца да тэмы катастрофы, якая стала прадметам нацыянальнага траўмы. Вокладкі вядучых штотыднёвікаў апублікавалі фота месца катастрофы і абломкаў самалёта.

Раньняй раніцай у нядзелю на Варшаўскім вайсковых могілках Павонзкі адбылася цырымонія ўскладаньня вянкоў. Памяць загінулых ушанавалі таксама ля Прэзыдэнцкага палаца на вуліцы Кракаўскае прадмесьце. У Кракаве прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў магілу прэзыдэнта Качыньскага і яго жонкі, пахаваных у замку Вавель.

У Смаленскай вобласьці таксама прайшлі жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя гадавіне расстрэлу НКВД польскіх афіцэраў і гібелі самалёта з польскай урадавай дэлегацыяй. У нядзелю польская дэлегацыя пад кіраўніцтвам упаўнаважанага па пытаньнях міжнароднага дыялёгу канцылярыі старшыні Савета міністраў Польшчы Ганны Марыі Андэрс прыбыла на аэрадром Віцебска, адкуль на аўтобусах дабралася да мэмарыялу памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій «Катынь» у Смаленскай вобласьці. У яе склад увайшло прыкладна 180 чалавек — сябры грамадзкай арганізацыі «Катынскія сем’і», сваякі палякаў, пахаваных у Смаленску.

У Катынскім лесе пахавана звыш 3 тысяч польскіх афіцэраў, расстраляных НКУС у 1940 годзе, а таксама незьлічоная колькасьць савецкіх грамадзянаў, ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У памяць аб іх на расейскай і польскай частках мэмарыялу прайшлі жалобныя набажэнствы.

Пасьля завяршэньня цырымоніі польская дэлегацыя наведала месца крушэньня самалёта Ту-154, які разьбіўся на аэрадроме «Паўночны» 10 красавіка 2010 года.

Адкрыць помнік на месцы крушэньня польскага самалёта ў Смаленску пакуль не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG