Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лука — сабака-вэтэран з мэдалём


Нямецкая аўчарка нядаўна атрымала найвышэйшую ўзнагароду Вялікабрытаніі для жывёл за выратаваньне жыцьцяў салдат.

Шэсьць гадоў на перадавой і больш за чатырыста выездаў у гарачыя кропкі — нямецкая аўчарка Лука годна служыла ў арміі ЗША і знайшла нямала бомбаў у Іраку і Аўганістане.

Падчас апошняй місіі ў сакавіку 2012 года аўчарка выявіла 14-кіляграмовую бомбу, схаваную на дарозе. У гэты час побач здэтанавала другая бомба. Ёй разарвала пярэднюю левую лапу, і моцна абпаліла грудзі. Лекарам давялося ампутаваць лапу, але астатнія раны Лукі аказаліся ня вельмі сур’ёзнымі і неўзабаве цалкам зажылі.


Сыходзячы ў адстаўку, 12-гадовая Лука зьехала ў Каліфорнію са сваім інструктарам, сяржантам Вілінгхэмам.

«Цяпер яна адчувае сябе добра, задаволеная тым, што можа падрамаць на канапе, пагуляць з сям’ёй. Праца ў ваенных патрулях скончылася», — сьмяецца вайсковец.

Нядаўна сабака і яе гаспадар прыехалі ў Лёндан, каб атрымаць вышэйшую вайсковую ўзнагароду Вялікабрытаніі для жывёл — мэдаль Марыі Дзікін. Яна была заснавана яшчэ падчас Другой сусьветнай вайны і яе атрымалі ўжо 67 гераічных зьвяроў і птушак. У асноўным гэта паштовыя галубы і сабакі, але ёсьць сярод узнагароджаных таксама коні і адзін кот.

XS
SM
MD
LG