Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дачка генэрала Андэрса наведала Курапаты ФОТА


9 красавіка Менск наведвае Анна-Марыя Андэрс, упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу канцылярыі старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Польшча. Мэта яе візыту — абмеркаваць з прадстаўнікамі беларускіх устаноў, якія займаюцца пытаньнямі гісторыі, актывізацыю польска-беларускага гістарычнага дыялёгу.

Анна Марыя Андэрс — дачка генэрала Польскай Арміі Ўладзіслава Андэрса, які ўдзельнічаў у верасьнёвай кампаніі 1939 году, а раней камандаваў Наваградзкай кавалерыйскай брыгадай і гарнізонам у Баранавічах. Пасьля ўводу савецкіх войскаў на тэрыторыю Польшчы 17 верасьня 1939 году генэрал Андэрс быў арыштаваны, 22 месяцы прабыў у турмах НКВД у Львове й Маскве.

Анна Марыя Андэрс усклала кветкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

XS
SM
MD
LG