Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа запатрабаваць ад Беларусі поўнага вяртаньня нафтапрадуктаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея можа запатрабаваць ад Беларусі зваротных паставак нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме, заявіў журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Аляксандар Новак, перадае interfax.by. Але, на думку міністра, пакуль такой неабходнасьці няма:

«Беларусь павінна ў першым квартале паставіць 250 тысяч тон нафтапрадуктаў. Гэты аб’ём ня выкананы. І гэта — факт. Тым ня менш, унутраны рынак Расеі цалкам забясьпечаны нафтапрадуктамі. На сёньняшні дзень няма неабходнасьці патрабаваць ад беларускага боку гэтага і ўключаць нейкія штрафныя санкцыі.

Тым ня менш, я не выключаю, што такія пытаньні могуць быць пастаўленыя, і што беларускі бок павінен будзе ў поўным аб’ёме выканаць свае абавязацельствы па пастаўках на працягу году аднаго мільёна тон нафтапрадуктаў. Магчыма, што гэтыя аб’ёмы могуць быць пастаўленыя ў наступныя пэрыяды».

Беларусь паставіла ў Расею ў першым квартале каля 33 тысяч тон бэнзіну пры гадавой норме мільён тон.

Экспэрты тлумачаць такі перакос тым, што цяпер беларускім вытворцам значна выгодней прадаваць той жа бэнзін у краіны Эўразьвязу, чым у Расею. Напрыканцы студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка прызнаў, што розьніца ў коштах складае 80 — 100 даляраў за тону бэнзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG