Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія спэцслужбы выявілі ў краіне сетку агентаў Расеі


Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы сумесна з контрвыведкай апублікаваў сумесную справаздачу пра пагрозы.

У ім — дзесяткі прозьвішчаў палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, у тым ліку — заснавальнікі дзяржавы.

Згодна з дакумэнтам, актыўную выведвальную і нават падрыўную дзейнасьць супраць Літвы вядзе Расея. Пры гэтым публічная частка справаздачы — толькі вяршыня айсбэргу, сьцьвярджаюць у Дэпартамэнце дзяржбясьпекі. Асноўная частка засакрэчаная і агалосцы не падлягае.

Але нават абвешчаныя дадзеныя прывялі да буйнога скандалу. Сярод згаданых у справаздачы прозьвішчаў — грамадзкія дзеячы, палітыкі, дзейны дэпутат парлямэнту і нават два чалавекі, якія падпісалі Акт аб незалежнасьці рэспублікі.

Па вэрсіі спэцслужбаў, яны наўмысна ці не наўмысна служаць інтарэсам Расеі. У першую чаргу, калі актыўна выступаюць з крытыкай Літвы ў расейскіх СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG