Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў страляніне ў маскоўскім мэтро затрыманы


Паліцыя па гарачых сьлядах затрымала падазраванага ў страляніне на Калускай-Рыскай лініі Маскоўскага мэтрапалітэну.

«Падчас апэратыўных мерапрыемстваў на Прафсаюзнай вуліцы па месцы жыхарства быў затрыманы 60-гадовы жыхар гораду Масквы, які на дадзеным этапе абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні гэтага злачынства», — сказаў кіраўнік прэс-службы УУС на Маскоўскім мэтрапалітэне Аляксей Мышляеў, паведамляе ВВС.

Як паведамілі інфармацыйным агенцтвам ў паліцыі Масквы, асобу падазраванага атрымалася высьветліць па зарэгістраванаму на яго траўматычным пісталеце «Аса», які, па словах паліцыянтаў, ён выраніў на месцы здарэньня.

Высьветлілася, што мужчына жыве побач са станцыяй мэтро «Калуская», на якой ён і выйшаў з цягніку. Паліцыя адправілася да 60-гадовага падазраванага дадому і затрымала яго. Іншых падрабязнасьцяў не паведамляецца.

Інцыдэнт адбыўся на ўчастку паміж станцыямі мэтро «Прафсаюзная» і «Калуская». Двое мужчын пасварыліся, пасьля чаго адзін з іх дастаў траўматычны пісталет і двойчы стрэліў другому ў галаву практычна ва ўпор.

Той, хто страляў схаваўся з месца здарэньня, а пацярпелага тэрмінова шпіталізавалі. Паліцыя завяла ў дачыненьні да падазраванага справу аб замаху на забойства. Па гэтым артыкуле яму пагражае ад шасьці да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG