Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзіджа Ісмаілава ўганараваная прэміяй імя Гільерма Кана


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

Зьняволеная на радзіме азэрбайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава ўганараваная Сусьветнай прэміяй ЮНЭСКА / Гільерма Кана за ўклад у справу свабоды друку.

Як адзначаецца, прэмія за 2016 год прысуджана ёй «за выбітны ўнёсак у разьвіцьцё свабоды прэсы ў складаных умовах». «Хадзіджа Ісмаілава ў вышэйшай ступені заслужыла гэтую ўзнагароду, і мне прыемна бачыць, што адзначаная яе адвага і прафэсіяналізм», — заявіла прэзыдэнт прэміі Ліліяна Зуравач.

Грашовы памер прэміі ЮНЭСКА складае 25 тысяч даляраў. Яна названая ў гонар калюмбійскага журналіста, забітага ў 1986 годзе ў Багаце, побач з рэдакцыяй газэты El Espactador, у якой працаваў Гільерма Кана.

Хадзіджа Ісмаілава адбывае тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў крадзяжы сродкаў і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Многія зьвязваюць крымінальны перасьлед журналісткі зь яе матэрыяламі аб карупцыі, у якіх фігуравалі імёны высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў.

XS
SM
MD
LG