Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя ўлады стануць больш самастойнымі, але палітычны кантроль захаваецца


Belarus – Belarus map, 26jan2009
Belarus – Belarus map, 26jan2009

У Беларусі будзе разгледжанае пытаньне дэцэнтралізацыі сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня.

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта, памочнік прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды на пасяджэньні каардынацыйнай рады праекту «Разьвіццё інклюзіўнага мясцовага кіраваньня ў Рэспубліцы Беларусь», паведамляе БелаПАН.

Разам з тым Руды адзначыў:

«Калі сёньня сказаць, што на месцах лепш відаць, давайце частку паўнамоцтваў дамо на месцы, і яны самі ўсё вырашаць, — гэта прывядзе да хаосу. Кожны рэгіён мае свае прыярытэты, і яны могуць супярэчыць ня толькі інтарэсам іншых рэгіёнаў, але і ў цэлым дзяржаўнай палітыцы. Ня дай бог, гэта можа прывесьці да банкруцтва тэрыторыяў, калі кожны рэгіён будзе адстойваць свае інтарэсы».

Зь іншага боку, прадстаўнік Адміністрацыі прэзыдэнта лічыць, што «ў сучасным сьвеце так шмат інфармацыі, што чыноўнік у цэнтральным апараце ня зможа ўсё пераварыць і прыняць узважанае рашэньне самастойна». Таму пасылам дэцэнтралізацыі будзе перадача часткі паўнамоцтваў мясцовым органам улады. Дзеля гэтага «трэба распрацаваць дакладную працэдуру, парадак таго, як гэтыя паўнамоцтвы будуць рэалізоўвацца».

Гаворка ідзе пра падвышэньне функцыянальнай і эканамічнай самастойнасьці мясцовых органаў улады, сказаў Руды. Але ў той жа час, паводле яго, «будзе захаваны палітычны кантроль і цэнтралізацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG