Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачы прымусяць ЭЗ зьмяніць палітыку суседзтва. Гэта закране і Беларусь


ЭЗ трэба будзе ствараць умовы, якія спрыяюць стабільнасьці ў сумежных дзяржавах, адзначыла Ангела Мэркель. Канцэпцыя эўрапейскай палітыкі суседзтва распаўсюджваецца на 18 краін, уключаючы Беларусь і Сырыю.

Канцлер ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) выказала ўпэўненасьць, што масавы прыток у Эўропу мігрантаў з Блізкага Ўсходу і з Паўночнай Афрыкі прымусіць Эўразьвяз зьмяніць палітыку суседзтва. Пра гэта старшыня ўраду Нямеччыны заявіла 8 красавіка, на прэс-канфэрэнцыі напярэдадні сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый, якія адказваюць за прыём і падтрымку бежанцаў у Нямеччыне.

«Нам трэба будзе праводзіць зусім іншую палітыку суседзтва», — запэўніла Мэркель. Пры гэтым яна ня стала ўдавацца ў дэталі, дадаўшы, што ЭЗ будзе ствараць умовы, якія спрыяюць стабільнасьці ў сумежных дзяржавах. Брусэлю таксама трэба будзе павысіць бясьпеку і ахову на зьнешніх межах Саюзу, зазначыла канцлер ФРГ.

Канцэпцыя эўрапейскай палітыкі суседзтва, замацаваная ў рэдакцыі ад 2003 году, тычыцца 18 дзяржаў: ад Альжыру, Тунісу, Сырыі і іншых краін на поўдні да ўдзельнікаў праграмы «Усходняга партнэрства» ЭЗ — Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG