Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Спорту не хапае справядлівасьці


Аляксандар Лукашэнка, архінае фота
Аляксандар Лукашэнка, архінае фота

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што сёньня ў спорце зашмат палітыкі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзыдэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў Сэбастыянам Коў, перадае БелТА.

«У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёньня. У спорце не павінны перамагаць спартсмэны толькі буйных багатых дзяржаў. Спорт павінен быць для ўсіх. Таму я катэгарычна супраць усялякіх закрытых пытаньняў у спорце, у тым ліку допінгу, што нейкай краіне гэта можна, а нейкай нельга. Я супраць таго, каб грошы вырашалі пытаньні. Таму што багатая краіна будзе заўсёды выйграваць. Спорту не хапае справядлівасьці», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG