Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падалі заяўку на «Чарнобыльскі шлях» — маршрут будзе традыцыйны


Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне 26 красавіка акцыі «Чарнобыльскі шлях».

Аргкамітэт, у які ўваходзяць Партыя БНФ, партыя «Зялёныя», партыя БХД, Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, прапануе Менгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладаньне кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля».

Арганізатары мяркуюць, што ў акцыі возьмуць удзел 950 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG