Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі Армэніі і Кіргізстану просяць тэрмінова ўвесьці ў ЭАЭС адзіную валюту


Віцэ-прэм’ер ураду Кіргізстану Аалы Караш сёньня, 8 красавіка, на форуме «Эўразійская эканамічная пэрспэктыва» прапанаваў у бліжэйшы час разгледзець у рамах Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты.

«У самы бліжэйшы час нам трэба разгледзець пытаньні валютнага рэгуляваньня. У прыватнасьці, пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты ЭАЭС для ажыцьцяўленьня сумеснага гандлю і мытнага рэгуляваньня ў рамках арганізацыі», — заявіў Караш, перадае «Весьнік Каўказа».

Аб неабходнасьці ўвядзеньня адзінай валюты таксама заявіў дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Грант Баграцян. «Пытаньне валют стаіць вельмі востра, і я ня думаю, што яно можа трываць да 2025 году», — сказаў ён, адзначыўшы, што нявырашанасьць гэтага пытаньня можа «стаць сур’ёзнай перашкодай для росту эканомік краін ЭАЭС», паколькі гандаль з выкарыстаньнем даляра прадугледжвае атрыманьне дадзенай валюты «на баку».

Раней старшыня Цэнтрабанку Армэніі Артур Джавадзян адзначаў, што размовы аб пераходзе краін ЭАЭС на адзіную валюту заўчасныя.

Дзяржавамі-чальцамі Эўразійскага эканамічнага зьвязу зьяўляюцца Армэнія, Беларусь, Казахстан, Расея і Кыргізстан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG