Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Саратаўскай вобласьці адхіліў пазоў аб адстаўцы Пуціна


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

7 красавіка стала вядома аб тым, што саратаўскі арбітраж прыняў пазоў Мікалая Суворава аб адхіленьні Пуціна ад улады «за разрабаваньне Расеі» і нават прызначыў папярэдняе паседжаньне.

Арбітражны суд Саратаўскай вобласьці спыніў вытворчасьць па пазове жыхара горада Балакова Мікалая Суворава, які запатрабаваў адхіліць ад пасады прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна «за разрабаваньне Расеі». Пра гэта гаворыцца ў вызначэньні суда.

У рашэньні ўказваецца, што кіраўнік дзяржавы валодае недатыкальнасьцю, і падобныя пазовы не ўваходзяць у кампэтэнцыю суда. Згодна з 4 разьдзелам Канстытуцыі, прэзыдэнт «надзяляецца адпаведнымі паўнамоцтвамі, ажыцьцяўленьне якіх зьяўляецца яго прэрагатывай, і суды, у тым ліку Арбітражны суд, ня маюць права ўмешвацца ў яго дзейнасьць», гаворыцца дакумэнце.

Раней у чацьвер стала вядома аб тым, што саратаўскі арбітраж прыняў пазоў Суворава да Пуціна і прызначыў на 28 красавіка папярэдняе паседжаньне. Жыхар Балакова патрабаваў адправіць Пуціна ў адстаўку «як ворага народа, сябра алігархаў і чыноўнікаў, за разрабаваньне Расеі і зьбядненьне расейскага народу, за ўзбагачэньне чыноўнікаў, банкіраў, мільярдэраў-рабаўнікоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG