Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Права грамадзян на выезд з РФ можа быць часова абмежавана — Дзярждума


У выпадку прыняцьця законаў аб антытэрарыстычнай дзейнасьці, унесеных у Дзярждуму Расеі, асобы, якія дасягнулі 14 гадоў, за тэракт будуць падлягаць крымінальнай адказнасьці.

У Дзярждуму ўнесены так званы «антытэрарыстычны» пакет законапраектаў, які дазваляе абмяжоўваць на пяць гадоў права грамадзяніна на выезд з Расіі. Гэта магчыма ў выпадку, калі яго афіцыйна перасьцераглі аб недапушчальнасьці дзеяньняў, якія ствараюць умовы для тэрарыстычных злачынстваў. Папраўкі прапануецца ўнесьці ў закон «Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ».

Як паведамляе «Інтэрфакс», права грамадзяніна на выезд з РФ можа быць часова абмежавана ў выпадках, калі ён «зьяўляецца асобай, якой ва ўстаноўленым парадку абвешчана афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці дзеяньняў, якія ствараюць умовы для зьдзяйсьненьня хоць бы аднаго з злачынстваў», прадугледжаных "тэрарыстычнымі «артыкуламі Крымінальнага кодэксу РФ.

Гэтая ж норма тычыцца людзей, якія маюць ня зьнятую або не пагашаную судзімасьць за ўчыненьне злачынстваў, зьвязаных з тэрарыстычнай дзейнасьцю. Такімі злачынствамі ў законе лічацца «Замах на жыцьцё дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча», «Гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманьне ўлады», «Узброены мяцеж» і «Напад на асоб або ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай», а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці.

Акрамя таго, узроставы парог за тэрарыстычныя злачынствы могуць панізіць да 14 гадоў. Гэтая норма ўтрымліваецца ў законапраекце, які ўнесьлі сёньня ў Дзярждуму. Да такіх злачынствах аднесеныя забойства, выкраданьне чалавека, крадзеж, тэрарыстычны акт, захоп закладнікаў і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG