Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шатляндыі знойдзены зборнік п’ес Шэксьпіра, выдадзены ў 1623 годзе


Асобнік першага зборніка п’ес Уільяма Шэксьпіра знойдзены ў Шатляндыі. Кніга, якая зьмяшчае 36 п’ес, напісаных Шэксьпірам, пабачыла сьвет ў 1623 годзе. Апошнія сто гадоў зборнік, вядомы як «Першае Фоліё», знаходзіўся ў бібліятэцы асабняка Mount Stuart на востраве Б’юць, на захадзе Шатляндыі, паведаміла газэта «Гардыян».

Зборнік быў выдадзены праз сем гадоў пасьля сьмерці Шэксьпіра, у кнізе ўпершыню былі апублікаваныя 18 п’ес, якія не пасьпелі ўбачыць сьвет пры жыцьці драматурга. На гэты час вядома пра 234 экземпляры «Першага Фоліё». На тытульным лісьце выданьня — вядомы партрэт Шэксьпіра, які лічыцца адзінай пэўнай выявай генія сусьветнай літаратуры.

Сёлета адзначаецца 400-годзьдзе з дня сьмерці Ўільяма Шэксьпіра. Выяўлены асобнік будзе выстаўлены для ўсеагульнага агляду ў асабняку Маунт Ст’юарт на востраве Б’юць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG