Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў Чэрнікава, які ўзначальваў дэпартамэнт па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы


Фота ©Shutterstock

Фота ©Shutterstock

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка звольніў Уладзімера Чэрнікава з пасады начальніка дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Дэпартамэнт уваходзіць у склад Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба. Прычыны звальненьня не раскрываюцца.

У 2011 годзе Ўладзімер Чэрнікаў выказаўся за інвэнтарызацыю зямель у пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах Беларусі з мэтай павелічэньня плошчаў, уцягнутых у абарот.

Летась Чэрнікаў заявіў, што ў Беларусі за апошнія пяць гадоў амаль у 200 населеных пунктах, забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, аднавіўся натуральны радыяцыйны фон. Яны стануць афіцыйна чыстымі ад 1 студзеня 2016 году.

На пасаду начальніка дэпартамэнту Ўладзімер Чэрнікаў быў прызначаны ў 2007 годзе.

XS
SM
MD
LG