Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі чакаюць афіцыйнай пазыцыі Нідэрляндаў па выніках рэфэрэндуму


Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

У Эўракамісіі мяркуюць, што вынікі рэфэрэндуму ў Нідэрляндах аб асацыяцыі ЭЗ і Ўкраіны не перашкодзяць дыялёгу Брусэлю з Кіевам пра ўзаемную адмову ад візавага рэжыму.

Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што працягне кантакты з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ, каб даведацца афіцыйныя ацэнкі вынікаў праведзенага рэфэрэндуму. Пра гэта паведаміла агенцтва DPA. Туск выказаў перакананьне, што пагадненьне аб асацыяцыі ЭЗ і Ўкраіны будзе працягваць дзейнічаць, паколькі 27 краін-членаў ЭЗ раней ратыфікавалі дакумэнт.

Прадстаўнік Эўракамісіі Маргарытыс Шынас паведаміў, што яе кіраўнік Жан-Клёд Юнкер «засмучаны» вынікам плебісцыту ў Нідэрляндах, але разумее, што Нідэрлянды маюць права самастойна вызначаць пасьлядоўнасьць далейшых крокаў. Шынас сказаў, што Юнкер яшчэ 6 красавіка «дэталёва» абмеркаваў сытуацыю зь нідэрляндзкім прэм’ерам-міністрам Маркам Рутэ і старшынём Эўрапейскага парлямэнта Марцінам Шульцам.

XS
SM
MD
LG