Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выходзіць фільм пра старажытны беларускі фальклёр


9 красавіка ў Сіэтле адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільму "Песьні старой Эўропы - Старажытны беларускі фальклёр", створаны амэрыканскай беларускай Воляй Дземкай.

Воля Дземка з 2003 годu жыве ў Сіэтле. Там у 2010 годзе скончыла Інстытут мастацтваў па спэцыяльнасьці «камэрцыйная фатаграфія», брала ўдзел у шэрагу конкурсаў і выставаў. Працавала прадзюсарам, рэжысэрам, асыстэнтам рэжысэра і апэратарам-пастаноўшчыкам кароткамэтражных фільмаў, рэклямных ролікаў і музычных кліпаў.

Вольга кажа, што закахалася ў народныя песні яшчэ ў Беларусі, калі пачула выступ маладых дзяўчат з калектыву Guda, пасля чаго некалькі гадоў сама сьпявала ў яго складзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG