Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кісялёў ня будзе пытацца ў Пуціна пра панамскі афшор


Гендырэктар «России сегодня» Дзьмітры Кісялёў (другі справа) і кіраўнік Мінінфарму Беларусі Лілія Ананіч (у цэнтры) на адкрыцьці мультымэдыйнага прэс-цэнтру «Sputnik Беларусь»

Гендырэктар «России сегодня» Дзьмітры Кісялёў (другі справа) і кіраўнік Мінінфарму Беларусі Лілія Ананіч (у цэнтры) на адкрыцьці мультымэдыйнага прэс-цэнтру «Sputnik Беларусь»

Карэспандэнт Свабоды запытаў у Дзьмітрыя Кісялёва, які знаходзіцца ў Менску, ці зьбіраецца ён задаць пытаньне Ўладзімеру Пуціну пра яго датычнасьць да афшорных скандалаў.

Кіраўнік расейскай прапагандысцкай інфармацыйнай кампаніі «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў адказаў, што ён давярае свайму прэзыдэнту, а адносна яго (Пуціна. — РС) у «панамскіх» дакумэнтах няма нічога. Таму зьвяртацца з такім пытаньнем да Пуціна ён не зьбіраецца.

Заходнюю журналістыку Кісялёў назваў несумленнай і дадаў, што такіх жа стандартаў прытрымліваецца і Радыё Свабода.

Гендырэктар «России сегодня» Дзьмітры Кісялёў і кіраўнік Мінінфарму Беларусі Лілія Ананіч сёньня адкрылі ў Менску мультымэдыйны прэс-цэнтар «Sputnik Беларусь».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG