Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіпра пагадзіліся перадаць Эгіпту ўгоншчыка самалёта


29 сакавіка Сэйф Эдын Мустафа, пагражаючы выбухам, захапіў самалёт, які выконваў унутраны рэйс, і прымусіў пілётаў пасадзіць ляйнэр на Кіпры.

Улады Кіпра пагадзіліся перадаць Эгіпту Сэйфа Эдына Мустафу, які абвінавачваецца ва ўгоне пасажырскага самалёта авіякампаніі EgyptAir. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на эгіпецкае дзяржаўнае агенцтва MENA.

Працэдура можа расьцягнуцца на некалькі тыдняў. Да перадачы уладам Эгіпта абвінавачваны будзе знаходзіцца пад арыштам.

29 сакавіка 59-гадовы Сэйф Эдын Мустафа, пагражаючы выбухам, захапіў самалёт, які выконваў унутраны рэйс з Александрыі ў Каір. На яго борце знаходзіўся 81 чалавек. Самалёт вымушана прызямліўся ў аэрапорце Ларнакі на Кіпры. Пасьля пасадкі ён адпусьціў большасьць закладнікаў, а потым здаўся паліцыі.

30 сакавіка ўлады Кіпра паведамілі, што Мустафе прад’яўленыя абвінавачваньні ва ўгоне самалёта, выкраданьні людзей, захоўваньні выбуховых рэчываў і пагрозе расправы. Паводле дадзеных паліцыі, угоншчык прызнаў віну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG