Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Украіны кажа пра забарону на ўвоз нафтапрадуктаў з Расеі


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Прем’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк мае намер увесьці забарону на ўвоз нафтапрадуктаў з Расеі. Пра гэта ён заявіў 6 красавіка ў Кіеве на пасяджэньні ўраду.

Украіна ўсталявала жорсткія бар’еры на шляху тавараў з Расеі пасьля анэксіі Крыму і за падтрымку Масквой сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Расія адказала уласнай забаронай ўкраінскіх тавараў.

Яцанюк заявіў на пасяджэньні ўраду ў Кіеве, што «мы ўвялі шэраг санкцый супраць Расеі, але па некаторых прычынах, адзін з ключавых элемэнтаў — закупка расійскіх нафтапрадуктаў — не ўвайшла ў гэты сьпіс».

Яцанюк даў указаньне міністру эканомікі «распрацаваць мэханізм забароны на набыцьцё нафтапрадуктаў у агрэсара, якім зьяўляецца Расея». Украіна і шэраг заходніх краінаў абвінавачваюць Расею ў прадастаўленьні грошай і зброі сэпаратыстам. Масква гэтыя абвінавачваньні адмаўляе.

Яцанюк дадаў, што хацеў бы выключыць Расею з прапанаванага заканадаўства, якое скасоўвае імпартныя тарыфы на патрыманыя аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG